Партнёры

30.06.2022

2880b4d2078e4b73e9b17d9c52ebe34c.jpg

Выдавецтва «Рыфтур»

Унітарнае прадпрыемства «Рыфтур» створана 7 жніўня 1995 года. Заснавальнік – Сяргей Міхайлавіч Плыткевіч. З 2001 года УП «Рыфтур» спецыялізуецца як краязнаўчае выдавецтва. Найбольш вядомыя выданні – аўтарскія фотаальбомы Сяргея Плыткевіча «Беларуская экзотыка» (2003 год), «Нечаканая Беларусь» (2006, 2008, 2016 гады), «Планета Беларусь» (2011 год), «Дикая жизнь в центре Европы» (2009 год), «Несвиж – мой маленький Париж» (2010 год). Выданні УП «Рыфтур» неаднойчы станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі», альбом «Чарнобыль» атрымаў Гран-пры на міжнародным конкурсе «Искусство книги» ў Маскве. Сяргей Плыткевіч шмат разоў атрымліваў званне «Фатограф года» на конкурсе «Мастацтва кнігі».

Спецыялісты выдавецтва аказваюць дапамогу ў стварэнні сайта праекта «Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава» і ў падрыхтоўцы краязнаўчых матэрыялаў для партала «Планета Беларусь».

Вядзецца распрацоўка буклетаў, календароў і іншай сувенірнай прадукцыі з надпісамі «Сёмкава», «Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава».

Больш пра выдавецтва.

Электронны каталог выдавецтва.

4tto2ohs9k26n0oz12mvwive286ec5dw.jpg

Аграсядзіба «Даліна Утульнасці»

Аграсядзіба «Даліна Утульнасці» знаходзіцца ў 12 км ад Мінска – у вёсцы Сёмкава, на тэрыторыі ландшафтнага парку ў англійскім стылі XVIII стагоддзя. На тэрыторыі аграсядзібы захаваны ўсе здаровыя дрэвы, якія раслі тут да пабудовы комплексу, таму захавалася атмасфера старасвецкага парку.

Без-названия-(1).jpg

Куфар старажытнасцяў

Музейны праект стараецца ўратаваць памяткі мінулага: старыя абразы, рэдкія кнігі, фотаздымкі, архівы пісьменнікаў, археалагічныя знаходкі… Усё, што мае значэнне для беларускай гісторыі і культуры. Памяткі не проста ратуюць, пасля іх паказваюць на выставах. Для дарослых і дзяцей праводзяцца заняткі і лекцыі з дэманстрацыяй прадметаў старажытнасцяў.

Аўтар праекта “Куфар старажытнасцяў” – гісторык, музейшчык і экскурсавод Павел Каралёў, адзін з лепшых знаўцаў гісторыі Сёмкава. На яго рахунку – натхняльныя экскурсіі, аўтарскі квэст “Карона Вітаўта”, падрыхтоўка краязнаўчых матэрыялаў, прафесійныя кансультацыі, удзел у стварэнні сайта праекта, а таксама спробы сумеснымі намаганнямі адрадзіць музей сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава. Калі атрымаецца здзейсніць задуманае, то, безумоўна, у музеі знойдзецца сталае месца для экспазіцыі “Куфара старажытнасцяў”.

Падпісацца на Тэлеграм-канал праекта можна тут.

Кантакты каардынатара праекта: +375 29 776-24-35 (Павел Каралёў), karaliou1982@gmail.com

Старонка у Фэйсбуку. Старонка ў Інстаграм.

siomkava1.jpg

Мастачка і дызайнер Марыя Каралёва

Мастачка Марыя Каралёва вядомая сваімі зробленымі падчас плэнераў акварэлямі, на якіх адлюстраваны аб’екты архітэктуры Беларусі. Марыя – чалавек, неабыякавы да гісторыі Беларусі, яна імкнецца сваёй творчасцю заахвоціць іншых звярнуць увагу на родную зямлю. Праекты Марыі:

каляндар "Менск. Горад і сонца",

– наборы паштовак "Беларускі анёл" на Раство і на Вялікдзень,

– паштоўкі "Святы Мікола ў Гародні", "Святы Мікола ў Міры", "Святы Мікола ў Нясвіжы"

У межах супрацоўніцтва з валанцёрамі праекта "Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава" падрыхтаваная святочная паштоўка да 300-годдзя са дня нараджэння Адама Хмары, лагатыпы праекта, 4 гістарычныя стэнды экасцяжыны "Сёмкава", юбілейны каляндар на 2022 год.

Абмяркоўваюцца варыянты сувенірнай прадукцыі.

Творчая старонка Марыі Каралёвай.

cropped-mai2.jpg

Праграма "Чалавек і стварэнне" Міжнароднага экалагічнага праекта Ecoidea

Праграма "Чалавек і стварэнне" Міжнароднага экалагічнага праекта Ecoidea ўзнікла ў 2014 г. Яе мэта – папулярызацыя прынцыпаў экалагічнага ладу жыцця сярод хрысціян Беларусі.

Са жніўня 2020 года па жнівень 2021-га ў межах праграмы была распрацавана канцэпцыя экасцяжыны "Сёмкава". 02.11.2021 праект атрымаў дазвол на рэалізацыю ў Мінскім райвыканкаме. Яго рэалізацыя прымеркавана да 250-годдзя ад пачатку будаўніцтва палаца і да 100-годдзя прыезду Якуба Коласа ў Сёмкава.

У межах працы праектаў "Чалавек і стварэнне" і "Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава" плануецца развіццё экасцяжыны, стварэнне новых маршрутаў (у ландшафтным англійскім парку ХІХ ст. і да вадасховішча Сялюты), экалагічная асвета і іншыя формы супрацоўніцтва.

Больш пра праект: https://tvorenie.by/about

2c4017e4b8c87fd0b315cf2da9d7bb72.jpg

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Супрацоўніцтва з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча пачалося ў 2020 годзе. Дзякуючы парадам яго супрацоўнікаў Сёмкаўская СШ і прыход у гонар Раства Божай Маці в. Сёмкаў Гарадок зрабілі запыт у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і атрымалі копію пасведчання аб вянчанні Адама Ягоравіча і Марыі Апанасаўны – бацькоў Максіма Багдановіча.

У 2021 годзе супрацоўнікі музея пабывалі на экскурсіі па царкве ў гонар Раства Божай Маці в. Сёмкаў Гарадок і правялі КвіЗ “Зорка Багдановіча” для навучэнцаў Сёмкаўскай СШ.

А валанцёры праекта “Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава” прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і выступілі з дакладам на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў”.

Сумеснымі намаганнямі плануецца штогадовае святкаванне ўгодкаў вянчання бацькоў Багдановіча ў царкве в. Сёмкаў Гарадок і правядзенне “Сямейнага фэсту”

Навіны для наведвальнікаў музея: http://bagdanovich.museum.by/be

Без-названия.jpg

“Менскі велашпацыр”

З 2014 года экскурсаводы праекта здзіўляюць аматараў гісторыі і актыўнага ладу жыцця непаўторнымі аўтарскімі экскурсіямі на роварах, электрасамакатах, лыжах і нават байдарках!

Вясной 2020 года заснавальнік праекта “Менскі велашпацыр” экскурсавод Раман Абрамчук распрацаваў і апісаў веламаршут Мінск – Зацань – Сёмкаў Гарадок – Чучаны – Сёмкава – Сялюты https://citydog.by/post/velomarshrut-na-vyhodnye/. Цягам наступных веласезонаў маршрут карыстаўся попытам сярод турыстаў.

У планах супрацоўніцтва: стварэнне новых веламаршрутаў, дапоўненых мабільным дадаткам і аўдыягідам, адкрыццё веласцежкі вакол Мінскага мора і да аг. Сёмкава.

Усе загарадныя веламаршруты праекта тут: http://mienskbiketour.by/index.html#bike-portfolio

IMG_20220215_175237_020.jpg

Фотапаслугі і аператыўная паліграфія "Фотакніга бел"

Кампанія на рынку фота- і паліграфічных паслуг – з 2002 года.

Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава – гэта старонка гісторыі нашай краіны, і яе неабходна захаваць. Супрацоўніцтва з "Фотакніга бел" пачалося ў 2020 годзе. Бясплатна праекту былі шматкроць прадастаўлены рэпартажная здымка мерапрыемстваў і паслугі дызайнера, на ільготных умовах – выраб сувенірнай прадукцыі (налепкі, кубкі, календары). Супрацоўніцтва працягваецца.

Фатаграфія – адзін з спосабаў захаваць, спыніць момант і вас непасрэдна ў ім. Індывідуальныя і групавыя фотасесіі, фіксацыя важных падзей: http://www.xn--80afohpea5aq.xn--90ais/

17761203_1394803003896508_6129662162741900591_o.jpg

Праект BELZAMKI.BY – папяровыя наборы для творчасці "Замкі Беларусі"

Праект BELZAMKI.BY накіраваны на папулярызацыю гістарычных ведаў аб Беларусі.

Стваральнікі праекта імкнуцца прыцягнуць ўвагу да багацця і разнастайнасці нашай гістарычнай архітэктурнай спадчыны незвычайным шляхам – распрацоўваюць папяровыя мадэлі знакамітых будынкаў Беларусі. За час існавання праекта распрацавана больш за 20 мадэляў, праведзена вялікая колькасць майстар-класаў. Прадукцыю ад BELZAMKI.BY можна набыць у сувенірных крамах г. Гродна і г. Мінска. На базе гімназіі № 4 г. Гродна ў якасці эксперымента дзейнічае гурток, у працы якога выкарыстоўваюцца папяровыя мадэлі ад BELZAMKI.BY.

На працягу 2022 года плануецца сумеснымі намаганнямі распрацаваць папяровы макет палаца ў Сёмкаве і царквы (былога касцёла, фундаванага А. Хмарай) у в. Сёмкаў Гарадок.

Старонка праекта: https://www.facebook.com/belzamki/