Арніталагічная экскурсія

30.06.2022

Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава знаходзіцца ў далечыні ад мегаполіса, у яго парках захавалася шмат старых дрэў. Тут зрэдку можна сустрэць гарадскіх знаёмцаў: галубоў, гракоў, варон, кавак, сініц... Але часцей – тых птушак, якія ў горадзе амаль не сустракаюцца.

1 ec38eedc436671b482296a8ae2e07c7f.jpg

Бадай што самай прывабнай і шмат для каго незвычайнай птушкай з'яўляецца жаўна (чорны дзяцел). Вялікага памеру птушка з чырвонай шапачкай з задавальненнем майструе сабе гнёзды ў старых ліпах нашых паркаў... Падчас пералёту з парка ў парк жаўна гучна крычыць, енчыць, чым пужае людзей...

2-2017-05-26-12_1330.jpg

Пабачыць, пачуць і сфатаграфаваць жаўну найбольш верагодна напрыканцы зімы і ў сакавіку месяцы. У птушак у гэты час шлюбны перыяд, і яны паводзяць сябе вельмі актыўна! 

6 3462fa0fd8802cf96699cf0c6764ecbb.jpg

Для аматараў птушак і фотаанімалістаў прапаноўваем наступныя экскурсіі ў суправаджэнні арнітолага:

- птушкі сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава (дзятлы, зелянушка, вялікая сініца, доўгахвостая сініца, гіль, пусцельга, попаўзень, піскунок, берасцянка, малінаўка, зімародак, рудахвостка-чарнушка, таўстадзюб і г. д.) (працягласць – 2 гадзіны);

3 гілі.jpg

- птушкі лесу. Бадай што самы рэдкі, каго мы сустрэлі там, быў жоўтагаловы каралёк (працягласць – 1 гадзіна);

малінаўка.jpg

- птушкі ля вады (пойма р. Чарняўкі і вадасховішча Сялюты): ластаўка, зуёк, палявы жаўрук, валасяніца, звычайная стрынатка, бусел, чайка, лебедзь, лысуха, чомга, крахаль, чапля, зімародак і г. д.) (працягласць – 2-4 гадзіны).

Таксама магчыма арганізацыя:

  • Экскурсія + роварабёрдзінг (назіранне за птушкамі падчас шпацыру на ровары);
  • Экскурсія + ёгабердзінг (ранішнія заняткі ёгай пад спеў птушак);
  • Экалагічныя акцыі (майстраванне птушыных сталовак, дамкоў для птушак і г. д.), віктарыны, гульні і рэбусы на птушыную тэматыку.
5_1330.jpg

Стомленых вандроўнікаў запрашае на абед аграсядзіба "Даліна Утульнасць". Для камфортнага адпачынку вам прапануюць нумары з відам на ландшафтны парк сядзібна-паркавага комплексу. На тэрыторыі сядзібы – спартыўная пляцоўка і альтанкі для назірання за птушкамі парку.

Орнитологические экскурсии

Усадебно-парковый комплекс Сёмково располагается вдалеке от мегаполиса, в его парках сохранилось много старых деревьев. Здесь изредка можно встретить знакомых горожанам птиц: голубей, грачей, ворон, галок, синиц. Но чаще тех птиц, которые в городе встречаются очень редко.

Пожалуй, самой привлекательной и для многих необычной птицей является черный дятел. Большая птица с красной шапочкой охотно устраивает гнезда в старых липах наших парков... Во время перелета из парка в парк дятел громко кричит, стонет, чем пугает людей... Наилучшие шансы увидеть, услышать и сфотографировать черного дятла – в конце зимы и в марте. У дятлов в это время брачный период, и они ведут себя очень активно!

Для любителей птиц и фотоанималистов предлагаем следующие экскурсии в сопровождении орнитолога:

– птицы усадебно-паркового комплекса Сёмково (дятлы, зеленушка, большая синица, длиннохвостая синица, снегирь, пустельга, поползень, пискунок, берестянка, малиновка, зимородок, горихвостка-чернушка, дубонос и др.) (продолжительность – 2 часа);

– лесные птицы. Пожалуй, самым редким из встреченных нами здесь был желтоголовый королек (продолжительность – 1 час);

– птицы у воды (пойма реки Чернявки и водохранилища Селюты): ласточка, зуёк, полевой жаворонок, мухоловка, овсянка обыкновенная, аист, чайка, лебедь, лысуха, чомга, крохаль, цапля, зимородок и др.) (продолжительность - 2 часа).

Уставших путешественников приглашают на обед в усадьбу «Долина уюта». Для комфортного проживания и отдыха есть номера с видом на ландшафтный парк усадебно-паркового комплекса. На территории усадьбы есть спортивная площадка и беседки для наблюдения за птицами.