Батанічная экскурсія

29.06.2022

Вясна – час, калі абуджаюцца дрэвы і зёлкі. Для нашых продкаў гэта быў час першага ўраджаю. Так! Я не памыліўся. Менавіта ў Беларусі і менавіта першага ўраджаю. Гэта быў ураджай зёлак ці "зелля", які істотна разнастайніў бедны зімовы рацыён сялянаў і вяртаў моц перад вясновымі працамі.

1 m6h823t8xvvsdnc2b5zf9folyc30t2kc.jpg

Калі вы хочаце пачуць, як варушыцца магутны сок новага жыцця ў векавых дрэвах і як вільготная зямля нараджае маладую зеляніну, навучыцца распазнаваць ядомыя зёлкі, не рызыкуючы пераблытаць іх з атрутнымі, і навучыцца гатаваць з іх карысныя стравы, – чакаем вас на экскурсіі”.

2 cbmt3suufmnasd4a6uq0441itsdyqor5.jpg

Запрашаем школьнікаў і дарослых на экскурсіі батаніка, фізіёлага, магістра рэабілітацыі Алеся Спіцына.

Батанічныя экскурсіі:

  • “Першае веснавое зелле і стравы з яго”,
  • “Паркі Сёмкава”,
  • “Зёлкі сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава”,
  • “Зёлкі і кветкі сядзібных палёў”.

Працягласць кожнай экскурсіі 1-2 гадзіны.

3 e5dkim9obejqk1x2hv2tqc63wqu3liap.jpg

Дадатковыя прапановы:

  • Экскурсія + лекцыя па рэабілітацыі зёлкамі пад гарбату;
  • Экскурсія + майстар-клас па фларыстыцы;
  • Экскурсія + збор раслін пад кіраўніцтвам спецыяліста для ўласнай "зялёнай аптэчкі".