Гістарычныя экскурсіі і праграмы

29.07.2023

Як звязана Сёмкава з каронай Вітаўта і Мірскім замкам? Ці сапраўды тут гасцяваў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі? Сёмкаўскі дзіцячы канцлагер – праўда ці перабольшванне? Ці ёсць шанец у палаца на адраджэнне і вяртанне былой славы?

e359b11bf001e49c72b3e126b054415a.jpg

Запрашаем на гістарычныя экскурсіі па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава (беларуская, руская, англійская, французская мовы)!

lff151ecck05hoy6vlunt00sywxei210.jpg

Падчас экскурсій вы наведаеце сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава, пабачыце ўнікальную памятную пліту 1804 года, пачуеце радкіз паэмы Міхала Дудзінскага “Палац у Сёмкаве”, даведаецеся, што Сёмкава і ваколіцы шчыльна звязаныя з жыццём класікаў беларускай літаратуры: Максімам Багдановічам, Янкам Купалам, Якубам Коласам.

Дадаткова прапануем:

  • Гістарычная экскурсія + катанне на конях;
  • Гістарычная экскурсія + майстар-клас па скетчы (хуткі малюнак);
  • Гістарычна-тэатралізаваная экскурсія “Панскі маёнтак”.